01.01.1985

Створана Беларускае спецыялізаванае тэрытарыяльнае кіраванне «Конус» Загадам Міністэрства радыёпрамысловасці СССР ад 30.08.1984 года № 517 з ускладаннем функцый па пастаўцы і тэхнічнаму абслугоўванню аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі (АСК фронту «Манеўр») і перададзена ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычнiка 1991 года №385 «Аб парадку прыняцця ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь прадпрыемстваў, аб'яднанняў, арганізацый і ўстаноў саюзнага падпарадкавання».

 

20.10.2000

Рашэннем Лідскага гарвыканкама Беларускае спецыялізаванае тэрытарыяльнае ўпраўленне (БСТУ) «Конус» зарэгістравана як Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства (РУВП) «Конус».

 

21.10.2008

РУВП «Конус» перададзена з  падпарадкавання Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь у распараджэнне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2008 г. № 1553 «Аб унясенні змянення ў Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 980».

 

09.07.2009

РУВП «Конус» перайшло ў  падпарадкаванне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» у мэтах выканання Пастановы Прэзідыума НАН Беларусі ад 9 ліпеня 2009 года №59 «Аб перадачы рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў навукова-практычным цэнтрам».

 

30.09.2009

Згодна зацверджанага 30 верасня 2009 года Статута поўная назва прадпрыемства - Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства  «Конус» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі».

З мэтай засцярогі металаў ад карозіі быў створаны інвестыцыйны праект «Стварэнне вытворчасці з мэтай засцярогі ад карозіі даўгамерных металаканструкцый метадам гарачага ацынкавання». Ініцыятарам праекта з'яўляецца РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі».

 

06.12.2010

Закладка першага каменя ў аснову падмурка новага прадпрыемства - завода «гарачага ацынкавання» з удзелам прэм'ер-міністра Сідорскага С.С., старшыні Гродзенскага аблвыканкама Шапіра С.Б, старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мясніковіча М.В.

 

2011 год

У свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест» (в. Даліна Лідскі раён) быў рэалізаваны інвестыцыйны праект і створана вытворчасць з мэтай засцярогі буйнагабарытных металаканструкцый метадам гарачага цынкавання з выкарыстаннем найбольш сучаснага і высокатэхналагічнага абсталявання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Рэпартаж Лідскага тэлерадыёаб’яднання аб запуску вытворчасці завода гарачага цынкавання ДП «Конус» (відэа)